Мы хочам сабрацца разам і пабалбатаць.
Так-так, менавіта так.
fundacja
Пра тое, як жыць далей.
Як не разваліцца на кавалачкі.
Як знаходзіць сілы, калі здаецца, што
батарэйка ўжо даўно міргае чырвоным.
Нам ёсць пра што пагаварыць:
• як лекаваць ката;
• па чым цяпер kurczak;
• чаму да лекара трэба запісвацца
прыкладна за паўгода да хваробы;
• што адказаць ва ўжондзе, калі ў цябе
папрасілі прынесці яшчэ адну паперку,
пра існаванне якой ты нават не падазравала;
• што азначае гэтае загадкавае
„uprawdopodobnienie” і чаму без яго
зноў нікуды;
• як культурна не прыдушыць суседа;
і галоўнае —
як мы ўвогуле апынуліся ў
гэтай кропцы жыцця і што нам
цяпер з усім гэтым рабіць.
І, вядома ж, знайсці
СІЛЫ.
У сабе.
Адна ў адной.
Мы прыдумалі, як
пачаць
РАЗМАЎЛЯЦЬ,
не прымушаючы сябе размаўляць.
Трэба проста пачаць нейкую агульную справу.
• Вялікую
• Важную
• І трошкі вар’яцкую
А пакуль будзем нешта разам ствараць, то і
пазнаёмімся, і пагаворым, і пасмяемся,
і зразумеем, што мы тут не адны такія.
Дом будаваць не будзем. Прасці кудзелю
доўгімі зімовымі вечарамі таксама не будзем.
Хоць… хто нас ведае.
Затое будзем
адкопваць з сябе ТВОРЦУ.
Сапраўднага.
Таго самага, што ўжо каторы год хаваецца
пад працай, дзецьмі, навінамі, трывогамі,
спісамі спраў і вечным «потым разбяруся».
Будзем адкопваць яго цэлы год.
Заадно дапаможам суседцы.
Разбяромся з некалькімі жыццёвымі пажарамі
і з усімі конямі, што носяцца па нашым жыцці.
А вынікам усяго гэтага стане сумесная
ВЫСТАВА
Ну і крыху больш здаровая псіхіка.
Спадзяёмся.
І сацыяльныя навыкі таксама падцягнем.
Галоўнае — быць гатовай часам гаварыць, часам
слухаць, часам смяяцца, а часам проста сядзець
з кубкам гарбаты і разумець, што цябе разумеюць.
Прыходзьце 1 СЕРПНЯ
мы будзем сустракацца
У ГДАНЬСКУ
Будзе магчымасць далучыцца анлайн.
За падрабязнасцямі пішыце:
vfd2210@gmail.com
Бо нам
жыццёва патрэбныя
свае людзі.
І таму што падтрымку значна лягчэй шукаць разам.